“Пытаннечкі”: да спартоўцаў Алены Леўчанка, Андрэя Краўчанкі і Івана Ганіна

2020-11-11 10:34
“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы, чэмпіёнка Заходняй канферэнцыі жаночайNBA, фіналістка WNBA, удзельніца дзвюх Алімпіяд Алена Леўчанка, заслужаны майстар спорту па лёгкай атлетыцы, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету Андрэй Краўчанка, майстар спорту міжнароднага класа па кікбоксінгу, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету, пераможца і прызёр кубкаў свету Іван Ганін. Якія пагрозы і ад каго атрымлівалі спартоўцы? Хто той таемны “Максім”, які не дае спакою Алене Леўчанка? Ці можа спорт (і спартсмены) быць па-за палітыкай? Чаму для спартсменаў грамадзянская пазіцыя важнейшая за кар’еру? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Temos: 0