Дэмакратычныя сілы заклікалі адзначыць Дзень Волі мітынгам і шэсьцем у Менску. Збор прызначаны на 14:00 каля Акадэміі навук. Там мае адбыцца мітынг, і далей удзельнікі шэсьця рушаць па праспэкце Незалежнасьці ў цэнтар горада. Менгарвыканкам дазваляў акцыю 25 сакавіка толькі на плошчы Бангалор.