Словы падтрымкі літоўскіх музыкаў да беларусаў

2020-08-20 12:50
Словы падтрымкі літоўскіх музыкаў да беларусаў У межах акцыі беларускіх творцаў “Культпратэст”, адныя з самых вядомых літоўскіх музыкаў, у тым ліку легенды літоўскага року, выказаліся на конт падзей у Беларусі. Яны падтрымалі беларускую творчую інтэлігенцыю і беларускі народ у барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены і выказалі свае словы падтрымкі. Свае словы салідарнасць выказалі: Андрус Мамантавас (Andrius Mamontovas) - рок-музыка, аўтар песень, музычны прадзюсар і акцёр. Заснавальнік і франтмэн легендарнага літоўскага рок-гурта “Foje”. Арганізатар Дня вулічнай музыкі ў Менску ў 2011 годзе. Сярод іншага, спяваў разам з Лявонам Вольскім на канцэрце ў Вільні, калі беларускі музыка быў пад забаронай у Беларусі. Альгірдас Каўшпедас (Algirdas Kaušpėdas) – легендарны рок-музыка, былы лідар культавага рок-гурта “Antis”, а зараз “KAnDIs”, адзін з ініцыятараў літоўскага незалежніцкага руху “Саюдзіс” (Sąjūdis). Макс Мелман і Алег Аляксееў - музыкі літоўскага гурта “Біплан” (“Biplan”), якія, сярод іншага, запісалі сваю песню “Amore” на беларускай мове. Спявалі разам з Лявонам Вольскім у кліпе “Спявайце”. Юліюс Алексавас (Julijus Aleksovas) – вакаліст літоўскага рок-гурта “Colours of Bubbles”. Юрга Шэдуйкітэ (сцэнічнае імя Jurga) – літоўская спявачка і акторка, прысвяціла беларусам песню. У гэты складаны час, беларуская творчая інтэлігенцыя, а таксама ўсе беларусы, павінна разумець, што ўсе суседзі Беларусі, увесь свет бачыць імкненне беларусаў да мірных дэмакратычных пераменаў. Мы выказваем вам шчырыя словы падтрымкі і нашай салідарнасці з вамі!
Temos: 0